Такія розныя кнігі!

Кніга — не проста крыніца ведаў, гэта спадчына, якая перадаецца ад пакалення да пакалення. Яна прайшла доўгі і складаны шлях, перш чым паўстала перад людзьмі ў сучасным выглядзе. У Музеі беларускага кнігадрукавання можна даведацца, як з'явілася кніга, якой яна была ў розныя часы. На музейна-педагагічных занятках «Такія розныя кнігі», якія адбыліся ў музеі ў студзені, навучэнцы другіх класаў полацкіх школ прасачылі гістарычны шлях кнігі ад старажытных часоў да сучаснасці. Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з разнастайнасцю кніжнага свету, замацавалі веды аб працэсе стварэння кніг, задумаліся аб беражлівым стаўленні да іх. Дзеці зразумелі, якімі рознымі бываюць кнігі, што яны здольныя здзіўляць і захапляць юных чытачоў.

89