«Нараджэнне кнігі»: заняткі для трэцякласнікаў

Музей кнігадрукавання прапанаваў сваім маленькім наведвальнікам музейна-педагагічныя заняткі «Нараджэнне кнігі». Дзеці падарожнічалі па старадаўніх часах і старажытных краінах на розных кантынентах. Усё каб даведацца, як чалавецтва прыдумала кнігі. Супрацоўнік музея распавёў, якім чынам, з дапамогай якіх інструментаў і на якіх матэрыялах людзі фіксавалі інфармацыю яшчэ да нашай эры, якія формы мелі першыя кнігі, а таксама пазнаёміў з легендай пра вынаходніцтва пергамену. Асобная размова вялася пра пісьменства нашых продкаў, пра ўнікальныя матэрыялы і старажытныя захаваныя манускрыпты. Глыбей зразумець каштоўнасць кнігі школьнікам дапамаглі рэканструкцыя вырабу паперы ручнога адліву і ўласнаручнае стварэнне «кнігі віншаванняў», у якую будуць запісаны пажаданні хлопчыкам ад дзяўчынак у бліжэйшае свята.

89