15 мая — Дзень сям'і ў Беларусі

Міжнародны дзень сем'яў адзначаецца штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 20 верасня 1993 г. з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, сямейных каштоўнасцей, пытанняў мацярынства і выхавання дзяцей. У Беларусі ў гэты дзень адзначаюць рэспубліканскае свята — Дзень сям'і. Сёння сямейная палітыка Беларусі накіравана на папулярызацыю ў грамадстве духоўна-маральных каштоўнасцей інстытута сям'і, удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі моладзі да сямейнага жыцця. Гэта прадугледжана дзяржпраграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021—2025 гг.

Музей беларускага кнігадрукавання прапануе ў гэты дзень прыйсці ў музей усёй сям'ёй і скарыстацца спецыяльнай прапановай: набыць адмысловы ўваходны білет для сямейнага наведвання. Ён дае магчымасць кожнаму члену сям'і (двое дарослых і двое ці больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў) наведаць музей па ільготнай цане. Для дзяцей да 7 год прадугледжана бясплатнае наведванне музея.

635