Разам з мамай, разам з татам

З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі аб'яўлены Тыдзень бацькоўскай любові. Ён акрэслены дзвюма датамі: 14 кастрычніка — Дзень маці, 21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі.

Музей беларускага кнігадрукавання прапануе ў гэты тыдзень прыйсці ў музей усёй сям'ёй і скарыстацца спецыяльнай прапановай: набыць адмысловы ўваходны білет для сямейнага наведвання. Ён дае магчымасць кожнаму члену сям'і (двое дарослых і двое ці больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў) наведаць музей па ільготнай цане. Для дзяцей да 7 год прадугледжана бясплатнае наведванне музея.

686