
Увесь тыдзень работнікі культуры Беларусі прымалі віншаванні з прафесійным святам і заслужаныя ўзнагароды за сваю самаадданую працу! Шанаванне лепшых прадстаўнікоў сферы Віцебскай вобласці адбылося ў абласным цэнтры, у канцэртнай зале «Віцебск».
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, актыўны ўдзел у жыцці ўстановы Ганаровую грамату Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама атрымала загадчык музея Славіна Вячаславаўна Гаўрылава. Яна ўсё працоўнае жыццё прысвяціла сферы культуры і ўжо 17 год працуе ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Музей беларускага кнігадрукавання ўзначальвае апошнія 7 год. Самым высокім дасягненнем у прафесіі стала абарона кандыдацкай дысертацыі па спецыяльнасці «Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб'ектаў», за што С. В. Гаўрылавай была прысуджана вучоная ступень кандыдата культуралогіі.
Віншуем з узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!