
18 кастрычніка ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя кнігі «Санеты», аўтар якой — Галіна Загурская, мастак і паэт, на чыім рахунку ўжо шостая кніга паэзіі. У канферэнц-зале сабраліся калегі па пісьменніцкім цэху, аматары творчасці аўтара, паэтычнага слова і сучаснай літаратуры ўвогуле. Гучалі санеты з новай кнігі ў выкананні Галіны Загурскай, членаў Народнага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне», песні на яе ж вершы, а таксама шчырыя віншаванні з выхадам зборніка. Дарэчы, гэта ўжо не першая прэзентацыя кнігі Г. П. Загурскай, што ладзіцца ў музеі. У 2017 г. тут была прэзентавана яе кніга «У месяцовым перламутры».