«Запрашаем у свет Кнігі» самых маленькіх наведвальнікаў

У лістападзе ў музеі праходзілі заняткі «Запрашаем у свет Кнігі» для выхаванцаў полацкіх дзіцячых садкоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з працэсамі стварэння паперы ў старажытнасці і сёння, убачылі самыя вялікія і самыя маленькія кнігі музея. Незабыўнае ўражанне ў іх пакінула знаёмства з манахам-перапісчыкам у скрыпторыі і наборшчыкам у друкарні часоў Францыска Скарыны. Напрыканцы заняткаў дзеці завіталі ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага. У бібліятэцы хлопчыкаў і дзяўчынак чакала прэзентацыя незвычайных дзіцячых кніг. Падчас заняткаў маленькія наведвальнікі ўявілі, які няпросты шлях прайшла кніга, перш чым патрапіць да іх, зразумелі, што кнігі – гэта мудрыя добрыя сябры, якія знаёмяць нас з дзівосным светам. На занятках дзеці лёгка ішлі на кантакт, праяўлялі пазнавальную актыўнасць, эмацыйна рэагавалі, разглядаючы музейныя залы і экспанаты.

862