
У апошнюю суботу лютага ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага прайшлі заняткі для членаў клуба выхаднога дня «Дашкалёнак». Дзеці разам з бацькамі прыйшлі пазнаёміцца з музеем і ў гульнявой форме ўспомніць знаёмыя і любімыя казкі.
Падчас чароўнага падарожжа малечы адшукалі страчаных герояў казкі «Церамок», дапамаглі казачным персанажам, якія сустрэліся на шляху, і бліскуча выканалі ўсе заданні. Падарожжа скончылася энергічным танцам і зарадам весялосці на ўвесь дзень.
Сустрэча клуба выхаднога дня «Дашкалёнак» у музеі прайшла цікава, пазнавальна і займальна!