Дзецям пра Сімяона Полацкага

Увесь люты ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага праводзіліся заняткі па тэме «Сімяон Полацкі: муж дабраверны кніжнай справе верны». Мэтай заняткаў было распавесці пра асветніка з Полацка праз яго кніжную і паэтычную спадчыну. Падчас сустрэчы дзецям давялося паслухаць сучаснае выкананне «Псалтыра рыфматворнага», напісанага Сімяонам Полацкім пад канец жыцця і пакладзенага на музыку тагачасным кампазітарам. У творчым заданні чацвёртакласнікі паспрабавалі запісаць радкі, складзеныя Сімяонам, у формах, улюбёных самім паэтам: крыж, сэрца, зорка.

900