Выстава "Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка"

01.11.2017 10:00
15.01.2018 17:00
Выстава «Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка». Музей белорусского книгопечатания. г. Полоцк, 2017 г.

З 1 лістапада 2017 года ў выставачнай зале Музея беларускага кнігадрукавання працуе выстава "Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка".

Полацк уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой захоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя), што знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, можна лічыць музейнымі прадметамі. Музейны збор запаведніка налічвае на дадзены момант больш за 100 тысяч адзінак захоўвання. У склад яго ўваходзяць 11 музеяў, экспазіцыі якіх асвятляюць самыя розныя тэмы. Сам запаведнік са сваёй ахоўнай зонай, існуючымі і будучымі музеямі, з'яўляецца тым ядром, вакол якога складваюцца ўмовы для пераўтварэння Полацка ў горад-музей.

Але для таго, каб дасягнуць такіх вынікаў, Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку давялося прайсці доўгі, часам вельмі няпросты шлях. Як складваўся гэты шлях, як ствараліся полацкія музеі, як фарміравалася ахоўная зона запаведніка, а таксама, чым жывуць музеі сёння, - пра ўсё гэта можна даведацца на новай выставе.

Шчыра запрашаем!