Выстава «Для Коласа і Купалы сусвету бясконцага мала» (да 140-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы)


Выстава прысвечана юбілею самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882–1956) і Янкі Купалы (1882–1942) і прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Лейтматыў выставы – не проста ў чарговы раз нагадаць наведвальнікам пра лёсы, творчасць і ролю класікаў беларускай літаратуры ХХ ст., а паказаць, як у сучаснай сацыякультурнай прасторы ўшанавана памяць пра класікаў нацыянальнай літаратуры.

У экспазіцыі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні і перавыданні твораў, рукапісы, мастацкая і навуковая літаратура пра герояў выставы, графічныя творы, паштоўкі, буклеты, сувеніры і іншыя прадметы з фондаў НПГКМЗ. Экспазіцыю дапаўняюць відэазапісы беларускіх выканаўцаў песень на словы Я. Коласа і Я. Купалы.

1256