Выстава «Беларусь — краіна Цмокаў»


Выстава прысвечана вобразу Цмока ў беларускай культуры і прымеркавана да надыходу Года Дракона па ўсходнім календары. Цмок — вядомы персанаж беларускай міфалогіі. У аснове міфаў пра Цмока — яго супрацьстаянне з богам Пярунам. Легенды пра Цмокаў вядомы ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. У іх шмат як агульнага, так і адрознага. Нават апісанне знешняга выгляду гэтай міфічнай істоты вельмі розніцца. Самымі населенымі Цмокамі лічацца беларускія Палессе і Падзвінне, багатыя на азёры, балоты, рэкі. Шматлікія легенды пра Цмокаў апісаны ў творах этнографаў і пісьменнікаў: М. Нікіфароўскага, Я. Баршчэўскага, В. Ластоўскага, Я. Коласа, У. Караткевіча, П. Васючэнкі і інш. З усёй разнастайнасцю айчынных крылатых (хаця і не абавязкова) істот пазнаёміць выстава «Беларусь — краіна Цмокаў».

739