У Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца выстаўка «Вялікая Перамога праз прызму часу»
Выстаўка прымеркавана да святкавання 70-годдзя Перамогі над Германіяй у Вялікай Айчыннай (Другой сусветнай) вайне і ставіць за мэту ўзгадаць гісторыю святкавання Дня Перамогі і прасачыць усталяванне традыцый, звязаных з гэтым святам, паказаць, як у Беларусі ўшаноўваецца памяць пра трагічныя і гераічныя моманты Вялікай Айчыннай вайны.
Прайсціся па старонках 70-гадовай гісторыі дапамогуць друкаваныя выданні (кнігі, альбомы, святочныя паштоўкі, газеты і часопісы), а таксама фотаздымкі, дакументы, памятныя медалі, значкі, манеты і разнастайныя сувеніры.