Выстава "Исторические прогулки с Франциском Скориной" пачала работу

У Музеі беларускага кнігадрукавання адкрылася выстава "Исторические прогулки с Франциском Скориной". Аснову экспазіцыі склалі фотаработы Міхаіла Пеньяўскога з суправаджальнымі тэкстамі Інэсы Плескачэўскай. Дапоўнілі яе матэрыялы з фондаў НПГКМЗ: кнігі, паштоўкі, манеты і інш. На адкрыцці выставы прысутнічалі самі аўтары. Яны расказалі аб здзейсненым імі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання праекце - падарожжы па гарадах Еўропы, звязаных са Скарынам. Вынікам яго рэалізацыі стала аднайменная кніга і дадзеная выстаўка ў музеі. Падарункам для наведвальнікаў адкрыцця была аўтарская экскурсія па экспазіцыі ад Міхаіла Пеньяўскога, а таксама аўтограф-сесія з удзелам Інэсы і Міхаіла.

Выстава будзе працаваць да 10 лютага.