395-годдзе Сімяона Полацкага

20–21 лістапада 2024 г.

навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры

«Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік»

праводзіць

 

VI міжнародную навуковую канферэнцыю «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць»,

прысвечаную 395-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага і 30-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.

 

Канферэнцыя традыцыйна праводзіцца кожныя 5 год і прысвечана даследаванням жыцця і творчасці Сімяона Полацкага ў кантэксце эпохі, аналізу ўплыву яго дзейнасці на сучасную культуру; праблемам этнаканфесійнага і сацыякультурнага развіцця Беларускага Падзвіння ў ХVI–ХVIII стст.; пытанням захавання, прэзентацыі і інтэрпрэтацыі помнікаў кніжнай культуры Беларусі ў музеях, бібліятэках і прыватных зборах.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, чые навуковыя інтарэсы адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі па наступных напрамках: гісторыя, археалогія, культуралогія, філасофія, этналогія, філалогія, мастацтвазнаўства, педагогіка, кнігазнаўства.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца на падставе заяўкі, пададзенай ва ўстаноўлены Аргкамітэтам тэрмін. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэзісы выступленняў прымаюцца да 20 кастрычніка 2024 г. на электронную пошту simeon.polotsk@museum.by.

Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і іншая інфармацыя змешчана ў інфармацыйным лісце.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт накіроўваючай арганізацыі.

 

Кантактныя дадзеныя Аргкамітэта:

- тэлефоны для даведак:

Гаўрылава Славіна Вячаславаўна, кандыдат культуралогіі, загадчык філіяла +375 29 694-81-51

навуковыя супрацоўнікі +375 214 46-57-25

- электронная пошта: simeon.polotsk@museum.by

- адрас: вул. Ніжне-Пакроўская, 22, г. Полацк, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь, 211415