Музейныя прадметы ў экспазіцыі музея і фондах НПГКМЗ

Музейны фонд Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка налічвае больш чым 110 000 адзінак захоўвання, якія размеркаваны больш чым па 35 калекцыях. У Музеі беларускага кнігадрукавання экспануецца 1378 музейных прадметаў асноўнага і дапаможнага фондаў. Найбольш шырока прадстаўлены тут калекцыі друкаваных выданняў (каля 650 прадметаў асноўнага фонду) і старадрукаў (60 прадметаў асноўнага фонду), рукапісныя кнігі з асноўнага фонду музея прадстаўлены ў экспазіцыі ў колькасці 7 прадметаў.

Прапануем пазнаёміцца з найбольш цікавымі экспанатамі нашага музея, а таксама даведацца пра гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія занялі тут пачэснае месца.

Прадметы з музейнага фонду можна класіфікаваць па іх храналогіі, месцы стварэння, тэматыцы. Вынікам такой класіфікацыі і вывучэння становяцца навуковыя каталогі, складзеныя навуковымі супрацоўнікамі музея-запаведніка.