"Ад мінулага да сучаснасці": красавік – чэрвень

Музей працягвае папаўняць віртуальную выставу "Служэнне роднаму слову". У матэрыялах, размешчаных у 3-м блоку выставы, прадстаўлены беларускія пісьменнікі, юбілеі якіх прыпадаюць на красавік – чэрвень 2020 г. Сярод іх як пісьменнікі, што нарадзіліся напрыканцы XIX – пачатку ХХ ст. (Я. Дыла, К. Чорны, У. Жылка, П. Броўка), так і творцы, якія прыйшлі ў літаратуру ў пасляваенны перыяд (А. Карпюк, Л. Арабей, А. Петрашкевіч), а таксама аўтары, што працягваюць працаваць у ХХІ ст. (А. Клышка, В. Зуёнак, У. Ліпскі, А. Аркуш).

1200