Запрашаем на новую выставу ў музей!

На пачатку верасня пачала работу выстава «У самы жывы з усіх музеяў з пажаданнямі...» (выданні з дароўнымі надпісамі са збору НПГКМЗ), прысвечаная 30-годдзю Музея беларускага кнігадрукавання. Тут можна ўбачыць матэрыялы, звязаныя з падрыхтоўкай да адкрыцця музея, кнігі з першых паступленняў з дароўнымі надпісамі. Асобнае месца ў часовай экспазіцыі займаюць кнігі з надпісамі вядомых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, а таксама выданні і аўдыякнігі полацкіх аўтараў з іх аўтографамі. Праз розныя матэрыялы паказана супрацоўніцтва Музея беларускага кнігадрукавання з рознымі ўстановамі, выдавецтвамі, арганізацыямі. Не толькі кнігі, але і фотаздымкі, першая кніга водгукаў і іншыя прадметы звязаны з адкрыццём Музея беларускага кнігадрукавання і пачатковымі гадамі яго працы. Фотахроніка Музея складаецца з фотаздымкаў розных гадоў, на якіх прадстаўлены асобныя аспекты музейнага жыцця.

940