Даклады ўдзельнікаў круглага стала «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры»

На сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка сталі даступныя тэксты дакладаў удзельнікаў круглага стала «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры», прысвечанага 30-годдзю Музея беларускага кнігадрукавання.

Удзел у ім прынялі супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, навуковых і адукацыйных устаноў Мінска, Полацка, а таксама Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева і Будапешта. Даклады ўдзельнікаў прысвечаны гісторыі кнігі і кнігадрукавання, беларускім, рускім і яўрэйскім кнігам, спосабу іх экспанавання і вопытам працы з імі. Разгледжаны і беларускія рарытэты, якія сёння знаходзяцца ў Венгрыі.

Мэтай правядзення круглага стала стаў абмен вопытам, абмеркаванне праблем і перспектыў традыцыйных і інавацыйных падыходаў да камунікацыі «кніга — чалавек».

З дакладамі ўдзельнікаў можна азнаёміцца па спасылцы: http://polotsk.museum.by/node/53280

908