Справаздачная канферэнцыя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

24—25 лютага адбылася справаздачная канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка за 2020 год. Сярод выступоўцаў былі і супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання.

Загадчык музея Славіна Гаўрылава прадставіла даклад, прысвечаны інстытуцыянальным асаблівасцям механізма рэпрэзентацыі ў музеі. Вера Ашуева, вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання, распавяла пра лёс даследчыка старажытнага беларускага пісьменства Міколы Прашковіча, а Вольга Філімонава, вядучы навуковы супрацоўнік Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, — пра лаціна-польскую кнігу на Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Старшы навуковы супрацоўнік Наталля Анучына прысвяціла сваё выступленне рэпрэзентацыйнаму патэнцыялу і магчымасцям экспанавання інскрыптаў, што захоўваюцца ў зборы музея-запаведніка.

Традыцыйна па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка.

917