«Открывающий врата учёности: жизнь и творчество Симеона Полоцкого»

Музейныя супрацоўнікі працягваюць атрымліваць падарункі да свайго прафесійнага свята, а кніжныя калекцыі Музея – папаўняцца новымі каштоўнымі выданнямі.

Напярэдадні Ночы музеяў доктар гістарычных навук Лола Уткіраўна Званарова, адна з вядучых даследчыкаў творчасці Сімяона Полацкага на постсавецкай прасторы, даслала ў Музей сваю новую працу – кнігу «Открывающий врата учёности: жизнь и творчество Симеона Полоцкого». Выданне пабачыла свет у канцы 2020 года ў маскоўскім выдавецтве «ACADEMIA».

У кнізе аўтар аналізуе раннія вершы і паэмы славутага асветніка XVII стагоддзя, выкрывае іх сувязі з творчасцю беларускіх, рускіх і ўкраінскіх папярэднікаў Сімяона Полацкага, выкладчыкаў Кіева-Магілянскай і Віленскай езуіцкай акадэмій. Асаблівая ўвага надаецца раннім польскамоўным творам паэта, што ляглі ў аснову многіх яго вершаў маскоўскага перыяду. Такім чынам, Лола Званарова працягнула тэму, распачатую калісьці беларускім даследчыкам Міколам Прашковічам, рукапіс дысертацыі якога можна пабачыць да канца гэтага тыдня ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага.

870