Пачалася рэалізацыя новага праекта музея

У студзені бягучага года Музей беларускага кнігадрукавання пачаў рэалізацыю праекта «Інклюзіўная творчая лабараторыя "Бум!–Ага!"». Яго рэалізацыя накіравана на тое, каб стварыць для людзей з дадатковымі патрэбамі ўмовы найменш траўматычнага пашырэння звыклай і даволі абмежаванай прасторы і фарміраваць устойлівую патрэбу быць актарамі музейнай камунікацыі. Аўтар праекта – загадчык музея Славіна Гаўрылава. Праект прайшоў экспертную ацэнку і атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2022 год. Падрабязней аб праекце.

Першая сустрэча «Папяровы ўніверсум» накіравана на знаёмства і ўстанаўленне кантакту. Мерапрыемства прайшло ў Аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў г. Полацка. Удзельнікі творчай лабараторыі пазнаёміліся з кіраўніком праекта, даведаліся пра мэту праекта і будучыя мерапрыемствы. Для замацавання ўстаноўленага ўзаемадзеяння ўдзельнікам была прапанавана гульня «Будзьма Францыскам Скарынам!». Гульня на паперы зроблена ў стылі dot-to-dot («ад кропкі да кропкі»), калі малюнак ствараецца паслядоўным злучэннем пранумараваных кропак. Задача, што здавалася адразу лёгкай, патрабавала ад усіх старання і поўнай аддачы. Вынікам засталіся задаволены і арганізатары, і ўдзельнікі лабараторыі.

686