Выстава да юбілею Якуба Коласа і Янкі Купалы

Штогод напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Музеі кнігадрукавання традыцыйна ладзіцца новая выстава. Гэты год адкрывае выстава «Для Коласа і Купалы сусвету бясконцага мала», прысвечаная юбілею самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882–1956) і Янкі Купалы (1882–1942). Часовая экспазіцыя прызвана не столькі ў чарговы раз нагадаць наведвальнікам пра іх лёсы і творчасць, а паказаць увесь дыяпазон форм ушанавання памяці пра класікаў нацыянальнай літаратуры.

У экспазіцыі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні і перавыданні твораў, рукапісы, мастацкая і навуковая літаратура пра герояў выставы, графічныя творы, паштоўкі, буклеты, сувеніры і іншыя прадметы з фондаў НПГКМЗ. Экспазіцыю дапаўняюць відэазапісы айчынных выканаўцаў песень на словы Я. Коласа і Я. Купалы.

772