Сустрэчы ў інклюзіўнай творчай лабараторыі працягваюцца

Чарговая сустрэча ў рамках праекта «Інклюзіўная творчая лабараторыя "Бум!–Ага!"» – падарожжа ў гісторыю з'яўлення і распаўсюджання паперы «Як папера свет заваявала» – была прысвечана гісторыі вынаходніцтва паперы. Удзельнікі праекта пазнаёміліся з тым, як даўно з'явілася папера, хто лічыцца аўтарам першага рэцэпта яе вытворчасці, з якіх інгрыдыентаў і якім чынам паперу выраблялі ў старажытнасці. Так сталася, што такі звыклы для нас матэрыял мае вельмі працяглую гісторыю: аўтар першага рэцэпта кітаец Цай Лунь запісаў яго і падарыў свайму імператару ў 105 годзе. З часам паперу пачалі выкарыстоўваць ва ўсіх краінах, на ўсіх кантынентах. Пра яе доўгі шлях па зямным шары, а таксама пра гісторыю папяровай вытворчасці на беларускіх землях удзельнікі лабараторыі даведаліся ў падарожжы па розных краінах з дапамогай педагога і свайго ўяўлення. Акрамя ведаў, кожны ўдзельнік атрымаў тактыльны вопыт, параўнаўшы такія распаўсюджаныя ў старажытнасці матэрыялы для пісьма, як папірус і пергамен, з паперай ручнога адліву.

Лютаўскі практыкум «Гістарычная майстэрня "Папяровыя традыцыі"» прадугледжваў асваенне тэхналогіі ручнога адліву паперы. Для гэтага арганізатары загадзя падрыхтавалі чарпальную форму ў выглядзе металічнай рамкі з нацягнутай сеткай і папяровую масу, якая зроблена з разведзенай у вадзе былой ва ўжытку паперы. У выніку, прысутныя не толькі пагаварылі пра старадаўнія тэхналогіі, але закранулі маральныя пытанні каштоўнасці чалавечай працы і экалагічныя праблемы захавання і другаснага выкарыстання рэсурсаў.

З апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

565