40 год аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава

Сёлета спаўняецца 40 год аповесці Васіля Быкава «Знак бяды». Гэта, бадай, адзін з найлепшых твораў пісьменніка і своеасаблівая веха ў яго творчасці. Усе мы добра ведаем франтавога і партызанскага Быкава. Тут жа ўпершыню ў цэнтры ўвагі пісьменніка стаў не чалавек са зброяй у руках, але звычайны «мірны» жыхар, на зямлю якога прыйшла вайна, зрабіўшы яго закладнікам абставін, прымусіўшы пакутаваць ад яе наступстваў. Тым мацней паказаны трагізм вайны, тым мацней адчуваецца антываенны пафас твора.

Упершыню аповесць была надрукаваная ў 1984 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 1986-м яна была адзначана Ленінскай прэміяй і ў тым жа годзе экранізаваная Міхаілам Пташуком (паглядзець фільм можна тут). Неаднойчы твор перавыдаваўся самастойна і ў складзе збораў твораў, перакладаўся на замежныя мовы. Апошняе на сённяшні дзень выданне пабачыла свет у выдавецтве «Папуры» ў гэтым годзе.

505