Адкрылася выстава фотаработ Веры Ашуевай

Віншуем нашу калегу Веру Яўгенаўну Ашуеву з адкрыццём персанальнай выставы аматарскай фатаграфіі «Дзе абняліся Дзвіна з Палатою…»!

Нездарма з’явілася прымаўка: «Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім». Мы ведаем Веру Яўгенаўну як выдатнага спецыяліста ў сваёй сферы: бездакорнага філолага, знаўцу гісторыі беларускай кнігі, даследчыка беларускага кнігавыдання першай паловы ХХ стагоддзя. Яна ж і майстрыца віртуозна выразаць навагоднія сняжынкі, у чым неаднойчы мелі магчымасць упэўніцца яе сябры і калегі.

Аднак найбольшае захапленне Веры Яўгенаўны – фатаграфія. Тонкае адчуванне прыгажосці моманту, здольнасць разгледзець незвычайнае ў прывычных рэчах дазваляюць аўтарцы рабіць сапраўды нестандартныя кадры.
Дагэтуль пляцоўкай для папулярызацыі ўласнай творчасці была старонка Веры Яўгенаўны ў сацыяльнай сетцы. Зараз жа фотаздымкі яе прадстаўленыя офлайн на выставе «Дзе абняліся Дзвіна з Палатою…», што працуе ў Мастацкай галерэі Полацка з 12 ліпеня па 30 верасня 2022 г.

567