Удзельнікі праекта «Бум!–Ага!» наведалі Гравёрную майстэрню

Напярэдадні цікавай даты – 505-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання – удзельнікі інклюзіўнай творчай лабараторыі «Бум!–Ага!» правялі арт-сустрэчу па асваенні тэхнікі гравюры «Адбітак на паперы». Сустрэча адбылася ў Гравёрнай майстэрні Мастацкай галерэі Полацка. Старшы навуковы супрацоўнік галерэі А.А. Крупская пазнаёміла з доўгім і складаным шляхам чалавецтва да вынаходніцтва гравюры. Удзельнікі праекта шмат даведаліся пра матэрыялы і спосабы стварэння выяў на гравюрных дошках. Усе з вялікай цікавасцю спрабавалі маляваць вуглём, разглядалі тонкую работу гравёраў, што стварылі выявы на дрэве, метале, лінолеуме.

Для аматараў прыгажосці быў праведзены майстар-клас «Спадчына Скарыны» па стварэнні аўтарскіх выяў гравюр з кніг Францыска Скарыны. Творчы працэс захапіў удзельнікаў майстар-класа. Яны не абмежаваліся сюжэтамі беларускага першадрукара: многім цікавы тэмы прыроды і архітэктурнай спадчыны Полацка. У выніку кожны з прысутных не толькі асвоіў тэхніку стварэння адбітка з гравюрнай дошкі, але і стварыў аўтарскі твор, які пасля поўнага высыхання фарбы можна забраць з сабой.

Удзельнікі праекта вырашылі не проста забраць свае работы, але аформіць іх і прадставіць на выставе «Не чорна-белы свет» у Аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў г. Полацка, якое наведваюць не толькі выхаванцы, а таксама іх родныя і блізкія людзі. Вынікамі карпатліва праведзенай працы прыемна дзяліцца з іншымі, чым любавацца аднаму!

Праект рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 г. з апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

551