Адбылася прэзентацыя новай кнігі Навума Гальпяровіча

28 сакавіка ў Музеі беларускага кнігадрукавання прайшла сустрэча з вядомым пісьменнікам і нашым земляком Навумам Гальпяровічам. Нагодай для сустрэчы стала прэзентацыя яго новай кнігі «Горад». Вядома ж, яна прысвечана малой радзіме аўтара – Полацку.

З вялікай любоўю Навум Якаўлевіч гаварыў пра свой родны горад, пра дзяцінства і юнацтва, якія прайшлі тут, пра свае самыя памятныя мясціны Полацка. Яго словы не маглі не адгукнуцца ў сэрцах палачан рознага ўзросту, што сабраліся ва ўтульнай зале. Прыемна, што на сустрэчу завіталі аматары творчасці Навума Гальпяровіча з іншых гарадоў. У адрас пісьменніка гучалі шчырыя словы ўдзячнасці за падтрымку аўтараў, што толькі пачынаюць свой шлях у літаратуры.

Многія скарысталіся магчымасцю набыць кнігу з аўтографам пісьменніка.

378