Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у ХІХ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

27—28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску прайшлі ХІХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Як заўжды, у іх прынялі ўдзел і супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання.

Паколькі ў 2023 годзе адзначаецца 100-годдзе «Маладняка», то менавіта гэтая тэма і была выбрана для дакладаў вядучых навуковых супрацоўнікаў музея. Вера Ашуева распавяла пра выданні «Маладняка» ў фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, адзначыўшы важнасць гэтых выданняў для экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці музеяў запаведніка. Дзіяна Кашкур прысвяціла сваё выступленне праекту «Маладняку» — 100» ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Дадзены праект уключае ў сябе як выставу «Нам расці – дык мала дня!», што ўжо апошнія дні працуе ў музеі, так і разлічаныя на цэлы год публікацыі на музейным сайце, для чаго створаны адмысловы тэматычны раздзел «Маладняку» — 100».

339