Такія розныя кнігі

У Музеі беларускага кнігадрукавання прайшлі апошнія ў гэтым вучэбным годзе заняткі з цыкла музейна-педагагічных праграм для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

На гэты раз у музей завіталі другакласнікі полацкіх школ. На занятках «Такія розныя кнігі» дзеці пазнаёміліся з музеем бліжэй, вызначылі, чаму ён прысвечаны, і пра што тут можна даведацца.

Каб не заблытацца ў музейных залах і экспанатах, увага дзяцей была звернута да самых важных пытанняў, якія дазволілі ім атрымаць агульнае ўяўленне пра кніжны свет. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з разнастайнасцю кніжных матэрыялаў і форм, убачылі кнігі самых розных памераў, даведаліся, як ствараліся рукапісныя і першыя друкаваныя кнігі. І пагадзіліся, што кніга — вялікая каштоўнасць, якую трэба берагчы.

344