З Днём музеяў!

Да Міжнароднага дня музеяў супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання падрыхтавалі новую выставу — «Ад полацкіх лабірынтаў да Краіны райскай птушкі».

Выстава прысвечана прыгодам і фантастыцы ў беларускай літаратуры. Нагодай жа для яе стварэння стала юбілейная дата — 140 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра (1883—1971). Хто не памятае з дзяцінства такія творы, як «У краіне райскай птушкі», «Палескія рабінзоны», «Амок», «ТВТ»…

Наведаўшы выставу, можна здзейсніць захапляльнае падарожжа ў прасторы і часе, узгадаўшы самыя яркія творы беларускай прыгодніцкай літаратуры, пачынаючы з Яна Баршчэўскага. Гэта і кнігі нашых класікаў Уладзіміра Караткевіча, Леаніда Дайнекі, Паўла Місько, і сучасных аўтараў — Людмілы Рублеўскай, Валерыя Гапеева, Сяргея Белаяра, Ксеніі Шталенковай і многіх іншых. Але не толькі кніжкі можна пабачыць на выставе, дапаўняюць яе самыя разнастайныя прадметы, звязаныя з падарожжамі і прыгодамі.

379