Дзень беларускага пісьменства-2023 у Гарадку

Традыцыйна ў першыя выхадныя верасня ў нашай краіне праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе свята 2-3 верасня прымаў Гарадок. Прыдзвінскі край адыграў значную ролю ў развіцці беларускага пісьменства і кніжнасці.

Музей беларускага кнігадрукавання прадставіў гасцям свята два праекты: выставу мастака Аляксандра Зінкевіча і мастака-дызайнера Канстанціна Вашчанкі «Шляхамі Скарыны», што стварылі аўтарскія ўзнаўленні гравюр са скарынавых кніг, і Гравёрную майстэрню, якая працуе ў Мастацкай галерэі Полацка. Наведвальнікі павільёна маглі параўнаць выкананне гравюр у старажытнасці па кнігах факсімільнага ўзнаўлення спадчыны Францыска Скарыны і ў работах сучасных мастакоў. У гэтай ролі кожны мог выступіць і сам, надрукаваўшы ўласную гравюру з дошкі, выява якой паўтарае гравюры першадрукара.

Эстафету Дзень беларускага пісьменства ў Гарадка прыняў горад Івацэвічы (Брэсцкая вобласць).

275