Круглы стол да Дня работнікаў культуры

10 кастрычніка Музей беларускага кнігадрукавання прымаў гасцей з Мінска. У Полацк завіталі нашы калегі з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на чале з дырэктарам Міхаілам Рыбаковым. Пасля экскурсіі па музеі быў наладжаны круглы стол, прымеркаваны да Дня работнікаў культуры, падчас якога гаспадары і госці абмяняліся падарункамі – перш за ўсё новымі музейнымі выданнямі. Апрача таго, Музею кнігадрукавання ў якасці своеасаблівага абярэгу быў уручаны дыван з выявай Еўфрасінні Полацкай. Мінчан жа чакаў яшчэ канцэрт арганнай музыкі ў Сафійскім саборы.

883