У Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца новая выстаўка – «Служэнне роднаму слову».


Выстаўка прымеркавана да 1 верасня і прысвечана пісьменнікам-юбілярам гэтага года: Максіму Багдановічу, Цётцы, Змітраку Бядулі, Янку Журбе, Кандрату Крапіве, Міхасю Чароту, Івану Мележу, Івану Шамякіну, Нілу Гілевічу, Генадзю Бураўкіну, Васілю Вітку і некаторым іншым. На выстаўцы можна будзе ўбачыць розныя выданні найбольш вядомых твораў гэтых аўтараў з фондаў НПГКМЗ.