Віртуальная выстава да 100-годдзя Івана Шамякіна

Сярод пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года пачэснае месца займае празаік, драматург, кінасцэнарыст, актыўны грамадскі дзеяч Іван Пятровіч Шамякін, якому сёлета магло б споўніцца 100 год ад нараджэння. У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (НПГКМЗ) захоўваецца значная колькасць выданняў твораў народнага пісьменніка, а таксама творы графікі і фотадакументы. Музей беларускага кнігадрукавання прапануе пазнаёміцца з імі, а таксама біяграфіяй і творчасцю Івана Шамякіна на віртуальнай выставе "Пішы, як Рэмарк".

892