Новости

Канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2013 г.

19-20 лютага 2014 г. адбудзецца справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2013 г.

Канферэнц-зала (Нiжне-Пакроўская, 22)
Пачатак работы: 10:00
Рэгламент: 15 хвiлiн


Лепшыя кнігі Беларусі - 2012.

Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выстаўку - "Лепшыя кнігі Беларусі - 2012", на якой будуць прадстаўлены кнігі - лаўрэаты LI Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2012". Выданні, адзначаныя дыпломамі чатырох ступеняў у 11 намінацыях за лепшае мастацкае афармленне і паліграфічнае выкананне, Вы зможаце ўбачыць у выставачнай зале Музея з 1 лютага.
Шчыра запрашаем!


Выстаўка "Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае"

Апошнія дні працуе выстаўка "Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае" ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Спяшайцеся пабачыць!

Падрабязнасці тут: http://polotsk.museum.by/node/34723


Музей кнігадрукавання атрымаў падарунак

Музей беларускага кнігадрукавання нядаўна атрымаў падарунак з Гомеля.

Гомельская пісьменніца - паэтка, празаік і публіцыст - Ганна Атрошчанка падаравала музею тры свае новыя зборнікі: «Кроза» (вершы), «Прыгоды «жабрачкі» (проза, публіцыстыка), «Вы мне гадали по руке...» (вершы на рускай мове).
Прыгожа аформленыя выданні папоўняць кніжную калекцыю музея і будуць выкарыстаны для стварэння выстаў.


С 1 января 2014 г. изменяется стоимость обслуживания в музеях НПИКМЗ



ЦЕНЫ С 1 ЯНВАРЯ 2014 ГОДА


ВХОДНАЯ ПЛАТА В МУЗЕИ НПИКМЗ

Музей истории архитектуры Софийского собора
льготный - 15 000 руб.
полный - 20 000 руб.

Музей белорусского книгопечатания
льготный - 12 000 руб.
полный - 17 000 руб.

Детский музей
Художественная галерея
Краеведческий музей
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья
Природно-экологический музей
Прогулка по Нижне-Покровской
Музей боевой славы
Музей-квартира Героя Советского Союза З.М. Туснолобовой-Марченко


Выстаўка "Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае"

4 снежня 2013 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання распачынае працу выстаўка "Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае". Зазірнуць у мінулае беларускіх гарадоў Вам дапамогуць паштоўкі канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя і іх факсімільныя перавыданні, рэпрынты славутых малюнкаў Напалеона Орды, фотаздымкі і фотаальбомы, фотатэхніка першай паловы ХХ стагоддзя.


Канферэнцыя "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць"

У наступным годзе Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага адзначыць сваё 20-годдзе. Па традыцыі ў лістападзе 2014 года адбудзецца IV міжнародная канферэнцыя "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць", прымеркаваная да юбілею.

Запрашаем да ўдзелу навукоўцаў, прадстаўнікоў музеяў, архіваў, бібліятэк, навуковых і асветніцкіх устаноў.

Інфармацыйны ліст і звесткі аб дакладных тэрмінах правядзення канферэнцыі будуць змешчаны дадаткова.
Сачыце за навінамі на сайце: http://simeon.polotsk.museum.by/


Новае паступленне ў фонды.

Апошнім часам фонд друкаваных выданняў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка папоўніўся калекцыяй кніг-лаўрэатаў LI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі Беларусі - 2012”.


Падарунак Музею

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага вельмі ганарыцца шырокімі сувязямі з навукоўцамі і даследчыкамі з розных краін свету, дзякуючы якім фонд і навуковая бібліятэка рэгулярна папаўняюцца новымі выданнямі. Так, апошнім часам навуковыя супрацоўнікі Музея атрымалі дзве кнігі з Украіны.


Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым

25 верасня а палове 16-й гадзіны ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам УЛАДЗІМІРАМ АРЛОВЫМ.

Шчыра запрашаем!

Тэлефон для даведак: 42-57-25.


«Ад Кірылы і Мяфодзія пачатак...» (да 1150-годдзя стварэння славянскай азбукі)

З 31 жніўня ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працу выстаўка "Ад Кірылы і Мяфодзія пачатак...", прысвечаная 1150-гадоваму юбілею славянскай азбукі. Тут Вы зможаце прасачыць гісторыю ўзнікнення і развіцця кірылічнага алфавіта, убачыць прыклады буквароў і азбук самых розных часоў, пазнаёміцца з мастацтвам каліграфіі.
Запрашаем усіх жадаючых!


Музеи Полоцка переходят на зимнее время работы


Уважаемые посетители!



С 1 сентября музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника переходят на зимнее время работы. Двери музеев будут открыты для Вас с 10.00 до 17.00, понедельник - выходной день!

В Музее боевой славы и Музее-квартире З.М. Туснолобовой-Марченко понедельник, вторник - выходные дни.


Імя ў полацкай гісторыі. (Да 60-годдзя Уладзіміра Арлова).

З 23 жніўня 2013 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працаваць выстаўка «Імя ў полацкай гісторыі», падрыхтаваная да 60-годдзя Уладзіміра Арлова - нашага земляка, апантанага даследчыка таямніц полацкай гісторыі.

У. Арлоў з'яўляецца аўтарам больш чым 20 кніг – зборнікаў вершаў, эсэ і, вядома ж, гістарычнай прозы. Яго творы перакладзены на 25 моў, у т.л. нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.


Выстаўка "З гісторыі рэкламы"

Апошнія дні працуе выстаўка "З гісторыі рэкламы. Па старонках перыядычнага друку ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў" ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

Спяшайцеся наведаць! Больш інфармацыі тут: http://polotsk.museum.by/node/33727


Да юбілею Уладзіміра Арлова

25 жніўня адзначае свой 60-гадовы юбілей вядомы беларускі пісьменнік, эсэіст, майстра гістарычнай прозы Уладзімір Арлоў.


Прэзентацыя факсімільнага выдання Полацкага Евангелля ХІІ ст.05.06.2013 адмяняецца

Прэзентацыя факсімільнага выдання Полацкага Евангелля ХІІ ст, запланаваная на 5 чэрвеня 2013 года, адмяняецца. Просім прабачэння. Новую дату прэзентацыіі паведамім дадаткова.


Новый режим работы

С 1 июня все музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника переходят на летний режим работы. Двери наших музеев будут открыты для полочан и гостей города с 10.00 до 18.00.
Добро пожаловать!


Прэзентацыя факсімільных выданняў Полацкага Евангелля і Жыція Еўфрасінні Полацкай. Анонс мерапрыемства

5 чэрвеня 2013 года, у Дзень памяці Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, у Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання адной з найстаражытнейшых беларускіх рукапісных кніг – Полацкага Евангелля ХІІ ст. У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Выдавецтва Беларускага Экзархата на чале з выканаўчым дырэктарам Уладзімірам Грозавым, беларускія навукоўцы Ірына Будзько і Эльвіра Ярмоленка, вакальны ансамбль “Благовест”.

Акрамя гэтага, упершыню будзе прадстаўлена шырокай аудыторыі факсімільнае выданне Жыція Еўфрасінні Полацкай.


Ноч музеяў у Музеі беларускага кнігадрукавання

У гэтым годзе Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” у Полацку прайшла пад знакам Музычнага Музейнага Марафона, прысвечанага 30-годдзю Канцэртнай залы Сафійскага сабора. На пляцоўках каля музеяў жыхары і госці горада маглі пачуць музыку самых розных напрамкаў і стыляў. Музей беларускага кнігадрукавання сабраў у сваіх сценах аматараў опернага мастацтва. У канферэнц-зале НПГКМЗ адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “Гісторыя беларускай оперы”.


Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выстаўку

Гартаючы старонкі перыядычных выданняў, дакументуючых наша паўсядзённае жыццё, мы часта думаем, што сваю паўсядзённасць мы ствараем самі. І нават не падазраём: многія будзённыя дробязі былі прыдуманы задоўга да нас. Пераканацца ў гэтым можна, звярнуўшы ўвагу на рэкламу ў газетах і часопісах стогадовай даўнасці. Рэклама - рухавік прагрэсу? Прапануем Вам самастойна адказаць на гэтае пытанне, наведаўшы новую выстаўку ў Музеі беларускага кнігадрукавання.


Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" у Музеі беларускага кнігадрукавання

18 мая 2013 года а 19 гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання ў рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" адбудзецца прэзентацыя фільма Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева "Гісторыя беларускай оперы" з удзелам здымачнай групы і аўтараў. Уваход вольны.
Запрашаем усіх жадаючых!

Посмотреть программу акции "Ночь музеев" в музеях Беларуси


НОЧ МУЗЕЯЎ 2013 у Полацку


Ночь музеев в Полоцке 2013

18 мая 18.00-23.00


30-годдзю канцэртнай залы Сафійскага сабора прысвячаецца


Музычны музейны марафон


«І тады закахалася хмара...»

14 сакавіка ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага адбылася літаратурна-музычная імпрэза пад назвай «І тады закахалася хмара...». Гасцямі музея стала музычная капэла «На таку». У выкананні Рамана Яраша і Юліі Літвінавай прагучалі песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а таксама народныя спевы, сабраныя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. Акрамя таго, удзел у мерапрыемстве прыняў вядомы полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч, які расказаў пра дзейнасць Яна Чачота як першага беларускага фалькларыста.


Літаратурна-музычная сустрэча 14 сакавіка ў Полацку

14 сакавіка ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага адбудзецца літаратурна-музычная сустрэча "І тады закахалася хмара...". Песні на вершы Уладзіміра Караткевіча праспявае Раман Яраш (гітара, гармоніка). Акрамя таго Юлія Літвінава і Раман Яраш выканаюць акапэльна народныя песні, сабраныя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. Пачатак а 14 гадзіне, уваход свабодны.